Sardečna zaprašajem na veb-staronku mižnarodnaj inicyjatyvy “Bałtyjskaja Ukraina”!


 


Пясок, бурштын і марское паветра

Ёсць такія два анекдоты, якія ў залежнасці ад слухачоў расказваюць па-рознаму.Адзін анекдот расказвае, што калі Бог заканчваў стварэнне Зямлі, ён забыў пра кавалак зямлі,якая ляжыць на паўднёва-усходнім беразе Балтыйскага мора або (Поможэ Заходне і Всходне, Самбія і Межея Куроньска). Ён пачаў ствараць гэтыя землі апошнімі,

калі ўжо зрабіў усю Зямлю. Будаваў гэтыя тэрыторыі з астаткаў,якія ў яго асталіся: пясок, гліна,камні і іншыя матэрыялы. Такім чынам гэты абшар атрымаў Божую разнароднасць.


Ёсць другі анекдот, вельмі падобны да першага, але ён больш адносіцца да людзей. Ён расказвае, што калі Бог даваў людзям мову, то жыхары паўднёва-ўсходняга Балтыйскага берага былі на моры і лавілі рыбу. Калі яны вярнуліся, то ўсе мовы былі прызначаны. Бог зарыентаваўся, што рыбакам таксама трэба што-небудзь даць. Ён даў ім абрэзкі. Абрэзкі ад усіх моваў, якія ён аддаў. Такім чыным на Балтыйскам беразе, ад вусця Одры да Межеі Вісьлянай, Дэльты Прэголы і Нёман, паную найвялікшая рознароднасць моваў і яе тыпаў, якімі карыстаюцца Велеты, Паморцы, Кашубы, Яцвінгі, Прусы, Галінды, Куроны,Літоўцы, Латгалы, Латышы, Селоны, Земгалы і Жмудзіны. Частка з ніх сёння не існуе, яны зніклі разам з смерцю людзей якія іх выкарыстоўвалі.

Так альбо інакш, разнароднасць, вялікасць формы і тыпаў матэрыяльнага і духоўнага краявіду, з’яўляюцца найбольш заўважальнымі рысамі. Рыса, якая адрознівае, характэрная для Балтыйскага берагу.

Балтыйскае мора

гэта адно з наймалодшых мораў на зямным шары. Яно паявілася каля 12 тысяч гадоў назад з вады ледавіка. Першая яго назва гэта Yoldiowe Мора, ад назвы малюска Yoldia arctica.

Вада з ледавіка, паступова запаўняла балтыйскую катлавіну, а канчатковае фарміраванне берагавой лініі адбылося каля 3 тысяч


гадоў назад. А працэс далейшага фарміравання працягваецца па сённяшні дзень.

Балтыйскае мора займае паверхню каля 415 тысяч кв.км і мае сярэднюю глыбокасць 52,3 м. Дно мора складаецца з басейнаў падзеленых парогамі. Можна сабе ўявіць, што калі б узровень вады зменшыўся на 50 м, на дне Балтыйскага мора ўзніклі бы незалежныя ад сябе возеры.

Наша падарожжа пройдзе праз абшар Балтыйскага мора, шлякам Глэмбі Гданьскай. Па дарозе будзем шукаць найвялікшыя скарбы гэтай зямлі. Першы гэта ...

Пясок

Дліна берагавой лініі Балтыйкага мора каля 22 000 км. Сюды ўваходзяць розныя тыпы берагоў, а менавіта: пясчаны бераг, архіпелагі, фіёрды, кліфы, затокі і залівы. Нас цікавяць пясчаныя берагі і залівы, бо гэты тып краявідаў дамінуе ўздоўж берагавой лініі ад Гданьска да Клайпеды і Ліпавы.

Вісляна Межея гэта першы характарыстычны фрагмент узбярэжжа Балтыйскага мора, які мы сустракаем падчас нашага падарожжа – гэта вялізарны пясчаны вал які распаўсюджваецца ад Гданьска да Балтійска (Калінінградская вобласць), дліной каля 60 км.

Гэты вал наймалодшы фрагмент сушы які належыць Польшчы. Не да канца сфарміраваны, павялічваючыся разам з утварэннем дэльты Віслы.

Яшчэ некалькі стагоддзяў таму, на месце алнароднага, пясчанага вала было некалькі асобных астраўкоў. Пясчаная каса (Межея) аддзяляе ад мора воды Віслянага Заліва. Уся Межея (з польскага боку) разам з Вісляным Залівам стварае нязвыкла цікавы турыстычны абшар, для якога ў 1985 годзе быў утвораны Ландшафтна Парк Межея Вісляна (на паверхні каля 4400 га).

Гэта высокі (ад 3 да 10 км) пояс сушы, з дзюнамі паросшымі надморскім сасновым борам.

На тэрыторыі Польшчы было створана 2 запаведніка прыроды:

“Букі Межеі Віслянай” к/Пшэбрна – які ахоўвае букавыя дрэвы ва ўзросце каля 150 гадоў;

“Конты Рыбацке” - паверхня каля 100 га, для аховы найвялікшай у Польшчы калоніі чапляў і кармаранаў.

Тут трэба падкрэсліць ролю Віслянага Заліву і Межеі Віслянай як важнага месца на шляху падарожжа птушак з Афрыкі ў Скандынавію і назад. Гэта ідэальны абшар для назірання за птушкамі не толькі для прафесіяналаў. Агулам тут налічваецца 230 гатункаў птушак , з якіх 107 гнездавых.

Акрамя птушак тут сустракаюцца млекакормячыя, а асаблівую ўвагу заслугоўвае шэры цюлень, шматлікія кажаны і ўвага! Бірузовая разнавіднасць вераценніцы.

Цікавінкі Межеі Віслянай гэта не толькі прыродныя багацці. Гэта таксама архітэктанічныя рэліквіі (Крыніца Морска, пяскі, Стэгна)

або рыбацкія вёскі з драўлянымі дамамі. А ў Штутхове трэба наведаць музей мартыралогіі на тэрыторыя былога нямецкага канцэнтрацыйнага лагера.

Цікавыя пункты на карце польскай часткі Межеі Віслянай заканчваюцца на адлегласці 2 км ад апошняй турыстычнай вёскі Пяскі. Тут знаходзіцца адна з найлепш ахоўваных межаў у Еўропе – мяжа з Калінінградскай вобласцю.

Таму што ў канцы Межеі Віслянай - званай па расейску “Балтійская Коса” - знаходзіцца Балтійск, найважнейшы для расіян ваенны порт ў Балтыйскім моры, аб далейшым падарожжы мы можам не марыць.

Але пасля атрымання расейскай візы, падарожжа можна пачаць да пасёлка Янтарный у Самбіі,накіроўваючыся ўздоўж марскога ўзбярэжжа ў Межею Куроньску.

Межея Куроньска гэта вузкая паласа сушы, якая аддзяляе Куроньскі Заліў ад Балтыйскага мора. У найбольш шырокім месцы Межея дасягае 3800 м у шырыню, а ў найбольш вузкім 400 м. Высата пясчаных дзюн 100м і на іх часткова растуць сасновыя лясы. Сучасны краявід Межеі Куроньскай гэта вынік націску цывілізацыі на прасторы апошняга стагоддзя. Яшчэ на пераломе

першага і другога стагоддзя, на дзюнах Межеі Куроньскай раслі ліпавыя і змешаныя лясы. На пачатку 19 ст. тут зфарміраваўся вялізны вал пясчаных дзюн, якія з часам мянялі сваё месцазнаходжанне. Іх пясок паглынуў некалькі вёсак. Найважнейшыя дзюны гэта: Sklandytoju, Angiu Kalno i Urbo Kajno.

У 1991 г., на літоўскай частцы Межеі Куроньскай быў утвораны нацыянальны парк Kursiu Nerija, які займае абшар каля 26,5 тыс. га. Заснавалі ў нім два запаведніка – Grodstas i Naglis, чатыры краяведчых парка - Parnidys, Karvaiciai, Joudkrante i Leptugrais і два культурных парка ў Нідзе - Joudkrante i Preila.

Старыя рыбацкія паселішчы з драўляных брусоў, з дахамі пакрытымі трысцём, павернуты фасаднымі сценамі ў бок Заліва. Найцікаўшая вёска гэта вёска Ніда.

Астатняя частка Межеі Куроньскай, як і Куроньскага Заліва, належаць Расеі (Калінінградзкая вобласць). На мацерыковай частцы Межеі расіяне стварылі ‘Нацыональный резерват Курская Коса’.

Вандроўка праз пляж Межеі Віслянай, берагам Самбіі і ўздоўж рухомых дзюн Межеі Куроньскай гэта незабыўны кантакт з пясчаным пейзажам, унікальнай формай краявіду гэтай часткі Еўропы. Больш чым 200 км шырокіх, свабодных ад забудаванняў тэрыторый, гэта першы скарб на шляху нашага падарожжа.

бурштын

Другі скарб славуты і стары як наша цывілізацыя.

Хто з нас не ішоў уздоўж і ў шырыню балтыйскіх пляжаў, у пошуку жоўта-аранжавых крупінак змешаных з пяском? Балтыйскія пляжы - асабліва пасля буры і шторму - раяцца ад шукальнікаў бурштына.

Хто з нас не бачыў цудоўныя працы гданьскіх, крулевецкіх і ліпаўскіх майстроў у постаці падвесак, персцняў, скрынак, інкрустраваных бурштынам рам, фрагментаў алтароў? Хто не бачыў прыгажосць і веліч Бурштынавай Комнаты ў Царскім Сяле к/Ст.Пецярбурга?

Адкуль пайшла лягенда і прыгажосць бурштына?

Бурштын гэта смала з хваёвых дрэў, рэдка з ліставых (найстарэйшыя ў Канадзе, а наймалодшыя ў Паўночнай Амерыке, Афрыке, Аўстраліі і Новай Зеландіі). У свеце існуе каля 60 відаў бурштыну. А называюць яго па-рознаму:

Грэкі - электрон (свеціць, блішчыць);

Рымляне - lyncurium, што азначае мача рысі;

Егіпцяне - сокал;

Арабы - anbar па прычыне паху які ідзе з бурштыну;

Персы - karuba залаты рабаўнік;

Італьянцы - ambra giallo;

Шведы - raf, што азначае хватаць;

Літоўцы - янтар;

Феніц’янцы - jainitar (марская жывіца).

У Польшчы прынялася назва бурштын, з нямецкага bernstein, што азначае камень, які гарыць. Ужываюць таксама старажытную назву янтар.

Сярод скульптараў, юбіляраў і артыстаў усяго свету найбольш вядомы і цэнны гэта балтыйскі бурштын, інакш званы сукцыніт.

Балтыйскі бурштын стварае аднародныя брылы, якія важаць нават 10 кг. Гэта застылая жывіца дрэў невядомых гатункаў. У 19 ст. іх назвалі бурштынавай сасной. Гетыя сосны раслі каля 45 млн гадоў таму на абшары названым Фенноскандзія, таксама на марскім дне.

Унутры брылы бурштыну можна знайсці маленькія расліны і насямкомыя. Такія формы сёння называюць інклюзіямі.

Збіранне бурштына адбываецца па-рознаму.

Найвялікшае на свеце месца здабычы бурштыну гэта кар’ер «Пріморскій», каля пасёлка Янтарный, які налічвае некалькі гектараў паверхні, 60 м глыбіні і працуе ўжо 25 гадоў. Другой па велічыні гэта кар’ер «Пляжовы». Тут здабываюць каля 50 працэнтаў міравой здабычы бурштыну. Магчымасць наведвання кар’ераў бурштына ў Калінінградскай вобласці абмежавана, гэта магчыма толькі тады, калі маеш дазвол ад спецыяльных улад і група налічвае 10 асоб. Але варта наведаць гэты вялізны кар’ер, каб некалькі хвілін пазней вярнуцца на балтыйскі пляж у пошуку маленькіх зерняў таямнічага, жывога камня. Маленькага скарба з векавой славай.

Падчас вандроўкі праз балтыйскі пляж мы маем магчымасць сустрэцца з трэцім скарбам.

Гэта...

Марское паветра

Інстынкт падказвае мне, што гэта скарб з вялікай будучыняй. Бурштын калісьці будзе рэдкасцю, асабліва з такім узроўнем здабычы. Пясок і тэрыторыі якія ён займае, раней або пазней будуць забудаваны.. Застанецца паветра.

Знаходжанне ў прыморскім клімаце мае добры ўплыў на лячэнне дыхальных шляхоў, розных формаў астмы, ангіны, эмфізэма лёгкіх, хвароб сэрца і шмат іншых.

Вялікая колькасць ёду ў паветры, асабліва ў час шторму і непасрэдна пасля яго, стварае спецыфічныя біакліматычныя ўмовы, якія не толькі дапамагаюць у лячэнні хваробы тарковіцы, а таксама аднаўляюць стан тарковіцы ў здаровых людзей.

Марское паветра над Балтыйскім морам мае высокі ўзровень iанізацыі і нізкае хістанне тэмпературы. Высокая вільготнасць - аж 70 % - вельмі важная ў час лячэння дыхальных шляхоў.

Калі ты на марскім пляжы (вандруеш або ляжыш), ты паддаешся наяўнасці вялікай колькасці солі салянай кіслаты, якая абумоўлівае ў 10 разоў лепшую чысціню паветра.

Важнай інфармацыяй, асабліва для арганізатараў турызму, pэкрэацыі і надмарскога лячэння, ёсць факт, што прысутнаць ёда павялічваецца ў час шторма,

ад кастрычніка да марта - час пасля канікулярнага сезона. Гэта падаўжае турыстычны сезон. І пры канцы яшчэ адно разважанне. Выкарыстоўваючы кліматычныя запасы Гданьскага Заліва, у тым Штутова, Стэгна, Марской Крыніцы, пясэк (у Польшчы), пасёлка Янтарный, Зеленоградск, Полесскій Лес або Рыбачій (Калінінградская вобласць) і Ніды, Прэілі, Ёдкрантэ, Палангі (Літва) мы сустракаемся з унікальным аб’яднаннем натуральных прыродна-кліматычных умоў з адыходзячай або вымерлай прабалтыйскай культурай. Гэта адзінае такое месца ў Еўропе.

Кшыштоф Вольфрам

Krynica: http://www.informacjaeuropejska.pl/pliki/europa_06_bialoruski.pdf

Фонд Зялёныя Лёгкія Польшчы

Kamentary
Re: Вялікасць формы і тыпаў матэрыяльнага і духоўнага краявіду Балтыйскага берага ad Юрась Сцяпанаў

Добра што ёсць тэксты па-беларуску. Але месцамі дрэнны пераклад...

2. Travień 2010 @ 14:58
Pakinuć kamentaryj
Nazoü:



Tekst:

Vašaje imia:

Vaš e-mail:

Uviadzicie litary z maliunku:
CAPTCHA



Bałtycka Ukraina
Сталае развіццё дзеля эўрапейскай будучыні.




:-)
Студия Mastak Online

Właściciel i redaktor portalu: Jakub Łoginow
e-mail: kuba.loginow@gmail.com
tel. +48 888 861 837

Zezwala się na kopiowanie i wykorzystanie artykułów oraz zdjęć z portalu Port Europa, pod warunkiem podania źródła: Portal „Port Europa” – www.porteuropa.eu, lub Portal „Bałtycka Ukraina – www.baltic-ukraine.com”. Nazwa „Bałtycka Ukraina” stanowi zastrzeżony znak towarowy i jest chroniona prawnie.