Sardečna zaprašajem na veb-staronku mižnarodnaj inicyjatyvy “Bałtyjskaja Ukraina”!


 


5 лютага ў бібліятэцы Гданьскага універсітэта адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы “Беларусь-Польшча: 15 гадоў бліжэй”, прысвечанай 15-годдзю дзейнасці Генконсульства Беларусі ў Гданьску. На выставе прадстаўлены матэрыялы з архіва Пасольства Беларусі ў Польшчы, Генконсульства Беларусі ў Гданьску, БелТА, а таксама работы беларускага фотамастака Сяргея Плыткевіча і журналістаў Паморскага ваяводства Польшчы.

Экспазіцыя падзелена на 3 тэматычныя групы: гісторыя беларуска-польскіх двухбаковых адносін, дзейнасць Генконсульства ў Гданьску, сучасная Беларусь у фотааб’ектыве. Дадаткова на выставе прадстаўлены кнігі і друкаваныя матэрыялы на беларускай мове пра Беларусь, якія паходзяць з фондаў бібліятэкі Гданьскага універсітэта.

Выставу адкрыў Генеральны консул Беларусі ў Гданьску Р.Есін, які падкрэсліў, што галоўнай задачай дыпламатычнай місіі ў паўночна-заходнім рэгіёне Польшчы з’яўляецца абарона правоў і інтарэсаў грамадзян Беларусі, а таксама дзейнасць, накіраваная на развіццё гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай. На працягу 15 гадоў былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскай вобласцю і Куяўска-Паморскім ваяводствам (2005 год), Гомельскай вобласцю і Любускім ваяводствам (2007 год); усталяваны партнёрскія адносіны паміж гарадамі Ліда і Кашалін, Баранавічы і Гдыня, Мозыр і Хойніцы. Генконсульства разам з беларускай дыяспарай Памор’я і пры падтрымцы мясцовых улад арганізавала шэраг буйных эканамічных і культурных мерапрыемстваў, сярод якіх - першая беларуска-паморская бізнес-сустрэча, выставы М.Шагала і В.Шаранговіча, адкрыццё памятнага знаку Я.Купалу ў Гданьску.

У выступленні рэктара Гданьскага універсітэта А.Цэйновы было адзначана, што з пачатку 1990-х гадоў універсітэт у Гданьску актыўна супрацоўнічае з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам ім.Я.Купалы. Адкрыццё дадзенай выставы ў бібліятэцы Гданьскага універсітэта пашырыць веды выкладчыкаў і студэнтаў пра Беларусь.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі рэгіянальных органаў улады Паморскага ваяводства, дэлегацыя горада Вейхерова на чале з Прэзідэнтам горада К.Хільдэбрандтам, дыпламатычны корпус, акрэдытаваны ў Гданьску, выкладчыкі і студэнты, прадстаўнікі беларускай дыяспары, журналісты.

08.02.2008

Навiны Пасольства Беларусі ў Варшаве

Kamentary
Kamentaroü niama.
Pakinuć kamentaryj
Nazoü:



Tekst:

Vašaje imia:

Vaš e-mail:

Uviadzicie litary z maliunku:
CAPTCHA



Bałtycka Ukraina
Сталае развіццё дзеля эўрапейскай будучыні.




:-)
Студия Mastak Online

Właściciel i redaktor portalu: Jakub Łoginow
e-mail: kuba.loginow@gmail.com
tel. +48 888 861 837

Zezwala się na kopiowanie i wykorzystanie artykułów oraz zdjęć z portalu Port Europa, pod warunkiem podania źródła: Portal „Port Europa” – www.porteuropa.eu, lub Portal „Bałtycka Ukraina – www.baltic-ukraine.com”. Nazwa „Bałtycka Ukraina” stanowi zastrzeżony znak towarowy i jest chroniona prawnie.