
Sardečna zaprašajem na veb-staronku mižnarodnaj inicyjatyvy “Bałtyjskaja Ukraina”!
Київ. 21 листопада. УНІАН. Президент Білорусі Олександр ЛУКАШЕНКО дав Єврокомісії згоду на включення Білорусі в Європейську політику сусідства.
Як повідомили УНІАН e прес-службі Президента Білорусі, сьогодні О.ЛУКАШЕНКО підписав відповідний Указ (№633 від 21 листопада 2008 року).
daliej...
Бяручы да ўвагі перспектыўнае развіццё Парту Эльблянг, а ў прыватнасці – запланаванае будаўніцтва суднаходнага каналу праз Балтыйскую касу ў 2010-2013 г., прапануем Вашай ўвазе паслугі порта па перавалцы беларускіх тавараў у колькасці 3-5 млн тон штогод, пачынаючы з 2013 году.
Порт валодае рэзервам тэрыторыі плошчаю каля 60 гектараў, дзе з удзелам беларускага капіталу ёсць магчымасць пабудовы асобнага партова-складскога комплексу выключна для патрэбаў Беларусі. Там было б магчыма наладзіць поўнае абслугоўванне грузаў, у прыватнасці: стафіраванне кантэйнераў, пакаванне, кантроль якасці і г. д., з адначасовым утварэннем лагістычнага цэнтра і свабоднай мытнай зоны для абслугоўвання беларускага гандлю з Эўропай. Аператарам гэтага комплексу можа быць спецыяльна створаная польска-беларуская кампанія. Від азначанага таварыства застаецца прадметам далейшых перамоваў. Аператар будзе мець магчымасць чартэру суднаў выключна для ўласнага выкарыстання, а таксама стварэння ў Эльблянгу базавага порта беларускага гандлёвага флоту. Гэты беларускі порт і аператар флоту могуць зарабляць на абслузе замежнага гандлю Республікі Беларусь з краінамі Поўначнай ды Заходняй Эўропы і на экспарце транспартных паслугаў падпрыемствам з іншых краінаў СНГ, у прыватнасці Расіі ды Украіны.
Праз Эльблянг можна перавозіць усе віды грузаў, у прыватнасці: кантэйнеры, грузы навалам (напрыклад калійныя ўгнаенні, будматэрыялы), лясная прадукцыя, прадукцыя нафтаперапацоўчай вытворчасці, трактары, грузавыя аўтамабілі, важкавагавыя ды звышгабарытныя грузы.
Ёсць таксама магчымасць стварэння нафтавай лагістычнай базы для імпарту вэнесуэльскай, арабскай ды іншай сыравіны з нафтапарту у Ротэрдаме разам з экспартам гатовай прадукцыі беларускіх НПЗ.
Тавары будуць транспартавацца суднамі максімальнай даўжынёй 120 м, шырынёй 24 м ды асадкай 4 м. Дэдвэйт: 3500-4000 DWT. Накірункі марскога транспарту з Эльблянга: Скандынавія, парты Вялікай Брытаніі, Бенілюксу, Францыі і Германіі, у тым ліку вузлавыя парты Паўночнага мора (Гамбург, Брэмэргафен, Ротэрдам, Амстэрдам, Антвэрпэн).
На тэрмінале будзе праводзіцца поўнае лагістычнае абслугоўванне тавараў, у тым ліку ў сферы сухапутнага транспарту па тэрыторыі Польшчы і Цэнтральнай Эўропы. Мы таксама прапануем Вашай увазе магчымасць прыдбаць альбо ўзяць у доўгатэрміновую арэнду зямельныя ўчасткі для стварэння сухапутнага лагістычнага цэнтра, спалучанага з тэрміналам чыгуначнай калеяй. Для гэтых патрэбаў мы можам прапанаваць некалькі ўчасткаў ў самым горадзе Эльблянг, а таксама больш танныя тэрыторыі ў суседніх меншых гарадах, размешчаных на чыгуначнай трасе з Беларусі да Эльблянга (Моранг, Пасленк), з якімі мы супрацоўнічаем.
Беларускія тавары будуць транспартавацца да парту Эльблянг чыгункай на падставе асобнай дамовы між польскім і беларускім перавозчыкамі. Мы зараз праводзім перамовы з уладальнікам чыгуначнай інфраструктуры (дзяржаўным таварыствам PKP Polskie Linie Kolejowe), а таксама з Маршалкоўскімі ведамствамі ў Ольштыне ды Беластоку адносна мадэрнізацыі чыгуначнай трасы Эльблянг – Моранг – Ольштын – Гіжыцка – Элк – Беласток – дзяржаўная мяжа. Перамовы датычацца таксама магчымай дабудовы шырокай каляіны на адрэзку Баброўнікі – Беласток, з адначасовым стварэннем у Беластоку перастаноўчага пунтку для цягнікоў, прыстасаваных да сістэмы SUW-2000, дзякуючы чаму магчымы плаўны пераход паміж сістэмамі 1435/1510 мм (інфармацыя пра гэтую сістему на мяжы Польшчы з Украінай гл. у дадатку). Каардынацыя чыгуначных інвестыцыяў па абодва бакі дяржаўнай мяжы будзе прадметам дадатковых перамоў.
У дадатку таксама далучаем прапанову развіцця супрацоўніцтва Эльблянга з Рэспублікай Беларусь ў іншых галінах, ў прыватнасці ў сферы аховы асяроддзя, прадстаўлення нашым горадам агульных інтарэсаў у арганізацыях рэгіянальнага балтыйскага супрацоўніцтва ды рэалізацыі супольных праектаў за кошт эўрапейскіх, скандынаўскіх і балтыйскіх фондаў. Мы спадзяемся, што гэтае супрацоўніцтва будзе ўзаемавыгадным дапаўненнем нашай прапановы і дапаможа ў развіцці сяброўскіх адносін паміж нашымі краінамі.
ДАДАТАК
МАГЧЫМЫЯ ТЭМЫ СУПРАЦОЎНІЦТВА ГОРАДУ ЭЛЬБЛЯНГ З БЕЛАРУСКІМІ ПАРТНЁРАМІ
Горад Эльблянг - уладальнік Марскога парту Эльблянг, з’яўляецца партовым горадам з буйнымі традыцыямі супрацоўніцтва з краінамі Балтыйскага рэгіёна. Мы таксама маем вопыт паспяховага ажыццяўлення эўрапейскіх і балтыйскіх праектаў у галіне аховы асяроддзя, ў прыватнасці якаснай гаспадаркі адходамі, ачысткі сцечных вод, экалагічнай адукацыі, энергазберажэння і аднаўляльных крыніцаў энергіі, што пацверджана шматлікімі адзнакамі за найлепшае асваенне эўрапейскіх грантаў. Таму разам з развіццём нашага супрацоўніцтва па партовых справах, мы можам таксама развіваць ўзаемакарысныя зносіны з беларускімі гарадамі ў іншых галінах, такіх як ахова асяроддзя, турызм, навука, камунальная гаспадарка.
Наш горад рэалізуе шмат экалагічных і навуковых праектаў, дзякуючы ўдзелу ў розных формах балтыйскага рэгіянальнага супрацоўніцтва – напрыклад Эўрарэгіёну “Балтыка” альбо Задзіночання балтыйскіх гарадоў. Важным фактарам з’яўляецца таксама тое, што Польшча ёсць сябрам некалькіх балтыйскіх арганізацыяў, такіх як Хельсінскі камітэт (HELCOM) і Рада дзяржаў Балтыйскага мора. Аднак мы ўважаем, што Беларусь таксама лічыцца краінай Балтыйскага рэгіёну і мае права ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў, якія датычацца Балтыйскага мора, пра што сведчаць гэаграфічныя фактары (прыналежнасць значнай часткі Беларусі да балтыйскага басейну), традыцыйныя сувязі з балтыйскімі і скандынаўскімі краінамі, а таксама эканамічныя інтарэсы на Балтыцы, якія будуць яшчэ буйнейшымі ў разе выкарыстання парту Эльблянг для перавалкі беларускіх тавараў.
Выходзячы з вышэйназванага, існуе магчымасць рэалізацыі супольных праектаў па балтыйскім супрацоўніцтве ў розных галінах (перш за ўсё аховы асяроддзя) з удзелам Эльблянга і беларускіх партнёраў (гарадоў, навуковых установаў, іншых арганізацый), за кошт балтыйскіх, эўрапейскіх і скандынаўскіх грантавых арганізацый. Мы ужо сёння можам распачаць супрацоўніцтва ў рамках Праграмы Балтыйскага регіёну, якую каардынуе сетка Балтыйскага унівэрсітэту, якая пашыраецца таксама на беларускія вышэйшыя навучальныя установы. Мы можам таксама прадстаўляць беларускія інтарэсы ў іншых балтыйскіх арганізацыях і запрапанаваць нашым скандынаўскім партнёрам супольныя дзеянні, накіраваныя на пераадольванне экалагічных праблемаў Беларусі. Існуе магчымасць пашырэння скандынаўскага фінансавання экалагічных праграмаў Балтыйскага рэгіёну такім спосабам, каб болей фінансавання патрапляла ў Рэспубліку Беларусь для рэалізацыі польска-скандынаўска-беларускіх праектаў, ў якіх могуць браць удзел арганізацыі з Эльблянга і Варміньска-Мазурскага ваяводства. Мы можам уключыць гэтыя пытаньні ў праграму супрацоўніцтва Эльблянга з нашым горадам-пабрацімам Навагрудкам, а таксама наладзіць супрацоўніцтва з іншымі гарадамі і арганізацыямі з Беларусі.
У сферы балтыйскага экалагічнага супрацоўніцтва нас аб’ядноўваюць шматлікія супольныя інтарэсы, ў прыватнасці: ачыстка заходнебеларускіх рэк (што паўплывае на паляпшэнне экалагічнага становішча мора), пераадоленне вынікаў Чарнабыльскай катастрофы і развіццё энергаашчаднай энергетыкі. Акрамя таго, на Балтыцы зараз реалізуюцца шматлікія праекты, якія таксама датычацца інтарэсаў Рэспублікі Беларусь – напрыклад запланаваная пабудова Паўночнага газаправода. Дыялог наконт магчымых шляхоў шырэйшага далучэння беларускіх экспертаў і прадстаўнікоў улады Республікі Беларусь да кансультацыяў адносна гэтай інвестыцыі ў арганізацыях, у якіх ўдзельнічаюць прадстаўнікі Эльблянга альбо нашага ваяводства, будзе прадметам асобных перамоваў.
daliej...
Пясок, бурштын і марское паветра
Ёсць такія два анекдоты, якія ў залежнасці ад слухачоў расказваюць па-рознаму.Адзін анекдот расказвае, што калі Бог заканчваў стварэнне Зямлі, ён забыў пра кавалак зямлі,якая ляжыць на паўднёва-усходнім беразе Балтыйскага мора або (Поможэ Заходне і Всходне, Самбія і Межея Куроньска). Ён пачаў ствараць гэтыя землі апошнімі,
калі ўжо зрабіў усю Зямлю. Будаваў гэтыя тэрыторыі з астаткаў,якія ў яго асталіся: пясок, гліна,камні і іншыя матэрыялы. Такім чынам гэты абшар атрымаў Божую разнароднасць.
daliej...
Асацыяцыя марскіх гарадоў і абшчын і абшчына г. Рэваль
Маюць гонар запрасіць Вас на міжнародную канферэнцыю:
«Супрацьдзеянне пагрозе бяспекі прыморскіх рэгіёнаў з боку Паўночнага газаправода ў кантэксце інтэграцыі Балтыйскага Рэгіёну з Украінай і Беларуссю».
З удзелам экспертаў з Польшчы, Швецыі, Украіны і Беларусі.
16-17 кастрычніка 2008
г. Рэваль (Заходнепаморскае ваяводства Польшчы)
Марскі і прыморскі турызм, а таксама рыбалоўная гаспадарка з’яўляюцца асновай жыццядзейнасці прыморскай мясцовасці. Аднак выкарыстанне рэсурсаў мора апынулася пад сур’ёзнай пагрозай з боку маштабных інвестыцыйных праектаў Расіі, якія выклікаюць вялікую занепакоенасць з боку жыхароў Балтыйскага узбярэжжа. Праўда, расійскі бок пераканоўвае, што будаўніцтва газаправода будзе праводзіцца з улікам экалагічных патрабаванняў, аднак унутраныя супярэчнасці ў самой Расійскай Федэрацыі прымушаюць сур’ёзна задумацца над верагоднасцю гэтых довадаў. З аднаго боку Расія ўкладвае мільярды долараў у развіццё балтыйскіх партоў і інфраструктуру транспартыроўкі газу і нафты, і адначасова пазіцыяніруе сябе як высокаразвітая еўрапейская дзяржава. І ў той жа час Крэмль даводзіць міжнароднай супольнасці, што Расія не мае сродкаў каб пабудаваць за ўласны кошт сістэму ачысткі сточных вод у Калінінградзе, мадэрнізаваць флот танкераў у накірунку павелічэння іх экалагічнай бяспекі, а таксама тое, што не можа сабе дазволіць прыняцць статус PSSA Балтыкі ў сваіх тэрытарыяльных водах. Расійская эканамічная экспансія на Балтыцы, сімвалам якой стаў Паўночны газаправод, - гэта тэндэнцыя, якая не мае прэцэдэнтаў на нашым моры. Яна ўпісваецца ў шырокі кантэкст рэвалюцыйных змен, якія сёння адбываюцца ў Балтыйскім рэгіёне. Беспрэцэдэнтнымі з’явамі з’яўляюцца таксама працэсы інтэграцыі Украіны і Беларусі з балтыйскай прасторай, а таксама дэкларацыі гэтых краін пра іх гатоўнасць актыўнага далучэння да міжнародных ініцыятываў, накіраваных на дасягненне чыстай Балтыкі. Новыя пагрозы і новыя геапалітычныя рэаліі на Балтыцы – гэта пытанні, якія мы хочам абмеркаваць на польскім узбярэжжы, і менавіта ў Рэвалі – горадзе, якога гэтыя справы непарэдна датычацца. Нашая рэвальская канферэнцыя будзе першай сустрэчай такога ўзроўню, на якой праблематыка Паўночнага газаправода будзе разглядацца ўжо ў новых рэаліях, якія надыйшлі пасля асецінскага канфлікту. Гэта таксама будзе першая канферэнцыя на тэму Паўночнага газаправода з удзелам прадстаўнікоў Украіны і Беларусі, запрошаных у якасці поўнапраўных удзельнікаў балтыйскай дыскусіі.
Контакт з арганізатарам:
80-828 Gdańsk
ul. Długi Targ 11/12
tel.(0-58) 301-49-21
fax: (0-58)301-42-15
кансультацыі украінскай і беларускай мовамі: +48664993542 (моб.)
5 лютага ў бібліятэцы Гданьскага універсітэта адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы “Беларусь-Польшча: 15 гадоў бліжэй”, прысвечанай 15-годдзю дзейнасці Генконсульства Беларусі ў Гданьску. На выставе прадстаўлены матэрыялы з архіва Пасольства Беларусі ў Польшчы, Генконсульства Беларусі ў Гданьску, БелТА, а таксама работы беларускага фотамастака Сяргея Плыткевіча і журналістаў Паморскага ваяводства Польшчы.
daliej...
Сталае развіццё дзеля эўрапейскай будучыні.
Właściciel i redaktor portalu: Jakub Łoginow
e-mail: kuba.loginow@gmail.com
tel. +48 888 861 837
Zezwala się na kopiowanie i wykorzystanie artykułów oraz zdjęć z portalu Port Europa, pod warunkiem podania źródła: Portal „Port Europa” – www.porteuropa.eu, lub Portal „Bałtycka Ukraina – www.baltic-ukraine.com”. Nazwa „Bałtycka Ukraina” stanowi zastrzeżony znak towarowy i jest chroniona prawnie.




